Структура праграмы

1.
Першыя сустрэчы:

міжнародныя, 7 дзён, выбар аднаго з трох месцаў і тэм, праводзяцца ў Польшчы, Украіне і Беларусі. Удзельнікі знаёмяцца, абмяркоўваюць тэму, прымаюць удзел у практычных мерапрыемствах з мясцовай супольнасцю, прыдумляюць уласны праект.

2.
Праектныя сустрэчы:
міжнародныя, 7 дзён, выбар адной з двух дат і лакацый, праца над ідэяй праекта, напісанне заяўкі, навучанне кіраванню праектам.

3.
Праекты ўдзельнікаў:

10 месяцаў на рэалізацыю ўласнага лакальнага праекта (або міжнароднага праекта), спрыяе ўмацаванню салідарнасці і актывізацыі членаў мясцовых суполак.

4.
Ментарынг:

кожны праект ажыццяўляецца пры падтрымцы выпускніка з вопытам рэалізацыі праекта, які кансультуе каманду.

5.
Трэнінгі 1, 2:

міжнародныя, 3 дні, атрыманне канкрэтных навыкаў, якія дапамогуць у рэалізацыі праекта, удзельнікі прапануюць тэму, добраахвотныя, адкрытыя.

6.
Вебінар 1, 2:

на 3-х мовах, навучанне ў выходныя, накіраваны на разгляд канкрэтных аспектаў кіравання праектамі (PR, фандрайзінг).

7.
Суседскія візіты:

удзельнікі наведваюць адзін аднаго і арганізацыі: праходзяць кароткія стажыроўкі ў партнёрскіх няўрадавых арганізацыях, дзе атрымліваюць вопыт арганізаванай прафесійнай сацыяльнай дзейнасці, макс. 7 дзён.

8.
Суседскі форум:

міжнародны, 5 дзён, ацэнка праектаў і мерапрыемстваў, стварэнне сетак, аналіз магчымасцей для далейшых дзеянняў.

9.
Выпускнікі і сетка партнёраў:
удзельнікі праграмы могуць працягваць падтрымліваць нас у якасці ментараў, трэнераў або працягваць сваю дзейнасць па праектах у сетцы выпускнікоў, або ў партнёрскіх арганізацыях Суседзяў 3.0.