Мерапрыемствы

У траўні 2016 адбыліся першыя тры сустрэчы:

Сустрэча 1: 7-14 мая 2016 года, Ужгарад, Украіна

Тэма: Старыя-новыя межы: міграцыя, інтэграцыя, ізаляцыя

Удзельнікі абмеркавалі пытанні межаў асабістых і знешніх,  дзе яны ляжаць. На якой падставе мы ствараем іх самі для сябе? Як межы і бар’еры ўплываюць на прыняцце або адхіленне іншых?

Акрамя таго, удзельнікі атрымалі практыку, калі правялі чатыры дні майстар-класаў для дзяцей у ромскім раёне Радванка, суседскі пікнік з пажылымі людзьмі з раёна Шахта, міжнародны вечар са студэнтамі з Індыі і сустрэчы ў цэнтры для бежанцаў у Мукачове.

Першая сустрэча-2: 7 – 14 мая 2016 года, Белыя Лугі, Беларусь

Тэма: Трансфармацыя мыслення: аўтэнтыка і тэхналогіі

Удзельнікі абмеркавалі, якую ролю ў нашым жыцці маюць звычкі і традыцыі, і як новыя тэхналогіі ўплываюць на наш лад мыслення і жыцця. Вёска – горад: архіў традыцый – каталізатар інавацый? Сучасныя тэхналогіі і векавыя традыцыі – стымулятары развіцця асабістага і калектыўнага? На сустрэчу былі запрошаны жыхары бліжэйшых вёсак.

Першая сустрэча 3: 14-21 мая 2016 года, Руда Шлёнска, Польшча

Тэма: Навошта нам суседства? Праблемы і рашэнні

Удзельнікі абмеркавалі, што такое суседства і што значыць яно асабіста для мяне, ад чаго бярэ свой пачатак і якую адлегласць і якую прастору ўключае ў сябе паняцце “сусед”? Што можна з дапамогай суседа зрабіць, змяніць, стварыць? Як павінны выглядаць адносіны з суседзямі шматкватэрнага будынка, а як з суседзямі з Украіны ці Беларусі? Чаму нас вучаць старыя добрасуседскія традыцыі?

Разам з жыхарамі Руды стварылі гарадскі сад.

Праектная сустрэча 1: 17 – 23.07.2016, Буча, Украіна

Праектная сустрэча 2: 2 – 30. 07. 2016, Гданьск, Польшча

У вогуле 55 удзельнікаў з Польшчы, Украіны і Беларусі прынялі ўдзел у праектных сустрэчах, на якіх сумесна працавалі над сваімі мясцовымі і міжнароднымі праектамі, ставілі амбіцыйныя і дасягальныя мэты, плануючы ўключэнне мясцовай супольнасці, вызначаючы наяўныя рэсурсы і плануючы прасоўванне і прыцягненне дадатковых сродкаў на праект. На сустрэчы таксама было навучанне напісанню праектных заявак, асновам PR і кіраванню фінансамі, у спалучэнні з індывідуальнымі кансультацыямі. Удзельнікі падалі заяўкі на свае праекты і падпісалі дагавор. У Гданьску арганізацыя-партнёр Суседзяў 3.0 – Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці – арганізаваў для нас сустрэчу і прагляд выставы, прысвечанай гісторыі польскага апазіцыйнага руху Cалідарнасць.

Трэнінг 1: 4-6 лістапада 2016 года, Гомель, Беларусь

Тэма: Сацыяльна – культурная анімацыя, праца з рознымі мэтавымі групамі.

На трохдзённам трэнінгу 32 удзельнікі з Польшчы, Украіны і Беларусі даведаліся пра сацыяльна-культурную анімацыю ў якасці падыходу для доўгатэрміновай працы з мясцовай супольнасцю, яе базавыя прынцыпы, этапы і метады. Яны знаёміліся з дыягностыкай супольнасці і планавалі гэта ў сваіх праектах, ставілі пытанне, як пабудаваць давер у грамадстве, як уключыць у дзейнасць яе членаў і разам з імі ацэньваць кожны этап праекта. Было таксама трохі тэорыі аб працы з групай (давер, групавая дынаміка, TCI – topic centred interaction). Ўдзельнікі атрымалі індывідуальныя кансультацыі па сваіх праектах.

Вебінар 1: PR, праца са СМІ, прасоўванне праекта

Першы вебінар ў гісторыі Суседзяў 3.0 адбыўся ў выходныя 17-18.12.2016 года. У ім прынялі ўдзел удзельнікі праграмы і члены арганізацый-партнёраў Суседзяў. Тэмы гэтага двухдзённага трэнінгу-гэта стварэнне матэрыялаў добрай якасці па праекце, стварэнне і каардынацыя мерапрыемстваў і груп у сацыяльных сетках, дакладнае даследаванне і вызначэнне мэтавых груп, шматгадовае супрацоўніцтва са сродкамі масавай інфармацыі, спецыфіка працы з мясцовымі і рэгіянальнымі сродкамі масавай інфармацыі.

Суседскія візіты і візіты ў арганізацыі

У ходзе рэалізацыі праектаў удзельнікі наведваюць адзін аднаго і праходзяць кароткія стажыроўкі ў дзесяці арганізацыях-партнёрах. Візіты працягваюцца да 7 дзён і ўдзельнічае ў агульным ў іх 45 чалавек.

Трэнінг 2: 24-26.02.2016, Украіна

Падзеі, якія плануюцца адбыцца:

Вебінар 2: 1-2.04.2016
Суседскі форум: 20-26.06.2016, Варшава, Польшча