Гісторыя і салідарнасць

Праекты, накіраваныя на прыцягненне ўвагі да важных пытанняў, звязаных з мінулым, пытанняў польска – ўкраінска – беларускіх адносін і накіраваныя на ўмацаванне салідарнасці паміж народамі:

Наталля Доўга адправілася ў падарожжа праз мінулае і сучаснасць. У рамках праекта “Лінія” ( лінія, як тое, што размяжоўвае, але таксама тое, што сімвалізуе працягласць) падарожнічае сёламі Польшчы і Украіны, у пошуках сем’яў, якія былі гвалтоўна пераселены ў 1945-46 гадах . Наташа размаўляе з людзьмі, якія вымушаныя былі пакінуць свае родныя мясціны, запісвае іх успаміны і гісторыі сем’яў.

Марта Худзік, Кацярына Гаманюк і Канстанцін Дудченка займаюцца арганізацыяй ўкраіна-польскай сустрэчы для актыўнай моладзі, якая будзе накіравана на развіццё крытычнага мыслення на аснове ўкраінска-польскіх адносін у перыяд з 1939 г. і да сёння. Плануецца правядзенне калектыўнага абмеркавання прадстаўленых пазіцый і пошук шляхоў вырашэння праблем на аснове дэбаты, канструявання сумеснага будучага і прэзентацыі  пункту гледжання/кропак гледжання шырокай аудыторыі праз медыя і сацыяльныя сеткі.