Што такое Cуседзі 3.0?

Суседзі 3.0-гэта праграма, якая падтрымлівае асобных людзей і/або групы з Польшчы, Украіны і Беларусі, якія прадпрымаюць ініцыятывы і праводзяць сацыяльныя змены з мэтай узмацнення салідарнасці і грамадзянскага ўдзелу ў гэтых трох краінах. У праграму мы запрашаем людзей, якія хочуць развіваць сябе і сваё асяроддзе на серыю міжнародных сустрэч для рэалізацыі ўласнага праекта. Дзеянні доўжацца год, мы пачынаем з першай сустрэчы, затым праектнай сустрэчы і рэалізацыі вашага ўласнага праекта разам са спадарожным навучаннем і вебінарамі. Праграма завяршаецца выніковым мерапрыемствам года. У ходзе рэалізацыі праектаў удзельнікі могуць наведваць адзін аднаго (суседскія візіты) або праходзіць кароткія стажыроўкі ў партнёрскіх арганізацыях. Удзельнікаў і іх праекты падтрымліваюць ментары –

дасведчаныя выпускнікі праграмы. Усе сустрэчы праводзяцца трэнерамі нефармальнай адукацыі.

Праграма ўяўляе сабой партнёрства трох арганізацый – Аб’яднання Genius Loci – Дух Месца з Польшчы, Інша Освіта з Украіны і Адукацыя без Межаў з Беларусі. Мы таксама развіваем сетку арганізацый-партнёраў.