Анімацыя лакальных супольнасцяў

Праекты, накіраваныя на актывізацыю лакальных суполак, умацаванне адносін, стварэнне магчымасцяў і прасторы для суседскіх сустрэч, абмену і сумеснай дзейнасці:

Катажына Міхалска і Патрісія Бульска разам з сем’ямі і суседзямі вяртаюць жыццё і радасць у Розбарк, адзін з раёнаў горада Бытам у Польшчы.

Клара Віглер і Наталля Федарчук аб’ядналіся ў Мілановеку пад Варшавай у Клуб Мам. Падобныя ідэі рэалізуюць Алена Дзямідава і Дзмітрый Клімковіч у адным з раёнаў Мінска.

Жаклін Хородінска і Вольга Русінек накіроўваюць сваю дзейнасць на стымуляванне актыўнага абмену і адносін паміж украінскімі і польскімі студэнтамі ў Варшаве.

Даніэль Кермут натхняе лакальную суполку вёскі Крывая ў Ніжніх Бескідах.

Ванда Трібоцка арганізуе ў Кракаве сустрэчы актыўных замежнікаў, якія пражываюць у гэтым горадзе, заахвочвае іх да культурнага абмену і дыялогу. Матывуе да сумеснай рэалізацыі ідэй на ўзроўні сацыяльнай дзейнасці ў горадзе.

Алена Кармаш з Беларусі працуе над арганізацыяй веласіпеднай супольнасці ў горадзе Брэст, мэтай якой стане паляпшэнне інфраструктуры горада і будаўніцтва новых веладарожак.

Аляксей Піскун і Юля Лісіца арганізуюць у Валожынскім раёне Беларусі фестываль добрасуседства “Суседзі”.

На поўдні Украіны ў горадзе Нікалаеў Юлія Болгак займаецца развіццём ОСМД і на ўзроўні супрацоўніцтва яго членаў падтрымлівае  іх сумесныя намаганні дзеля паляпшэння якасці жыцця.

Падобны праект рэалізуюць Аляксей Осауленка і Сцяпан Сямёнаў у г.Паўлаград на ўсходзе Украіны.

Багдан Зялёны накіраваны на захаванне, распаўсюджванне і папулярызацыю сярод моладзі культурных дасягненняў свайго рэгіёну і вёскі Жовква; разнастайнасць вольнага часу і выхавання ў духу народных традыцый моладзі рэалізуе шляхам правядзення рознага роду майстар-класаў па рамёствах для жадаючых.

Самусевіч Ярына і Аліна Высочына ў Сумах рэалізуюць праект, накіраваны на актывізацыю ўдзелу моладзі ў развіцці мясцовай абшчыны, узмацненне лакальнай (рэгіянальнай) ідэнтычнасці, рост ўзроўню сацыяльнай актыўнасці мясцовай супольнасці, узмацнення каардынацыі (нетворкінг) паміж актывістамі (грамадскімі арганізацыямі), органамі мясцовай улады і моладдзю (школьнікамі старэйшых класаў) па перспектывах развіцця суполак.

Крысціна Богословець і Віталь Грынеў з Надворнай, што на захадзе Украіны, ствараюць сетку мультыплікатараў, якія працуюць з дзецьмі і моладдзю і дапамагаць ім пераадольваць сацыяльныя канфлікты.

Наталля Кальба на тэрнопальшчыны ў сваім праекце “Вольны час па-іншаму” шукае магчымасці не так, чым звычайна, маладой часткі насельніцтва правесці культурнае жыццё ў вольны ад працы час, уключыцца ў працэс вырашэння адных з надзённых праблемах у вёсцы Ніжэйшыя Лубянкі і разам з тым праявіць сябе актыўнымі і неабыякавымі грамадзянамі.