Ўмацаванне асоб і груп з абмежаванымі магчымасцямі

Праекты ўдзельнікаў, праца якіх звязана з людзьмі і групамі людзей з асаблівымі патрэбамі:

Моніка Халас ( Гісторыі горада) працуе з бездагляднымі дзецьмі і разам з імі збірае гісторыі і публікуе кнігу.

Падобны па тэматыцы праект рэалізуе Мар’яна Максімьяк з горада Бучач. Дзе ў супрацоўніцтве з дзецьмі нараджаюцца казкі пра горад і гісторыю; аб людзях, якія яе робяць.

Марына Патрыйна з Таicіяй Барысенка ініцыявалі праект сацыяльнага прадпрымальніцтва, мэтай якога з’яўляецца інтэграцыя людзей з асаблівымі патрэбамі (з ДЦП і сіндромам Дауна, фізічнымі недахопамі) да грамадства шляхам стварэння мастацкай і керамічнай майстэрні ў Кіеве, абсталяванай пад патрэбы такіх людзей.

Марцін Пьех і Елізабета Ковацка прагнуць да змянення сітуацыі з узроўнем дасведчанасці грамадства аб праблемах дыябету, праводзяць паглыблены дыягназ сітуацыі, якая склалася ў лакальнай суполцы горада Яворжна. Вынікам іх даследаванняў стане выданне публікацыі на чатырох мовах.

Дзмітрый Володзько, Андрэй Гарбаценка і Крысціна Бенедыктовіч з Мінска працуюць з дзецьмі з сіндромам Дауна, займаючыся інфармацыйна-праваабарончай дзейнасцю ў беларускім грамадстве.

Рэгіна Шабанава з Крыма займаецца пабудовай і ўмацаваннем мясцовых супольнасцяў для доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж носьбітамі розных этнічных культур, з дапамогай навучання і абмену вопытам, сродкамі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.