Pэгістрацыя на cуседскія візіты

Націсніце тут, каб зарэгістравацца на экскурсію, якая адбудзецца 22.06 у чацвер. Ніжэй вы знойдзеце апісаннi візітаў.

Мікрараён Jazdów i Лазнi

Мікрараён Jazdów з’яўляецца першым пасёлкам фінскіх катэджаў ў Варшаве. Быў пабудаваны для супрацоўнікаў Бюро Аднаўлення Сталіцы пасля вайны.

З-за размяшчэння ў цэнтры Варшавы, у апошнія гады гэта месца было цікавым дзеля распрацоўшчыкаў і знаходзiлася пад пагрозай зносу. Дзякуючы ўдзелу актыўных жыхароў, сёння гэты раён з’яўляецца цэнтрам сацыяльна-культурнага жыцця Варшавы, у якім знаходзяцца штаб-кватэры шматлікіх арганізацый. Аб бурнай гісторыі Пасёлка Jazdów распавядзе Andrzej Górz, адна з найбольш уцягнутых ў камітэт абароны гэтага месца асоб. Пасля мы пройдземся праз сады Каралеўскай лазні.

Колькасць чалавек: 20
Месца сустрэчы: 9:30, Гатэль 212

Варшава Габрэйская, Варшава Украінская

Падчас шпацыру мы выявім месцы, звязаныя з габрэйскай грамадай у Варшаве. Мы наведаем Гжыбоўскую плошчу і Пружну вуліцу –  месцы, дзе сучаснасць пераплятаецца з мінулым. Паглядзім муніцыпалітэт габрэйскі, кашэрную краму і адзіную, якая захавалася, сінагогу Ножыкаў.

Мы знойдзем сляды мінулага –  памяць, якую магчыма пабачыць сёння на вуліцах Варшавы, дзякуючы, у тым ліку, і мясцовым актывістам; сцяну варшаўскага гета, будынак габрэйскай бальніцы і захаванага каменнага дома. Мы ўбачым розныя формы памяці: помнікі, адзнакі на тратуарах, мастацкія інсталяцыі, назвы вуліц.Таксама мы ўбачым важныя месцы: помнік памяці Umschlagplatz і бункер на вуліцы Miłа.

Пасля экскурсіі можна будзе індывідуальна наведаць Музей Гісторыі Польскіх Габрэяў Палін (уваход у чацвер бясплатны).

Далей сардэчна запрашаем ва Украінскі Дом, дзе Юлія Лашчук раскажа нам пра тое, як украінцы арганізоўваюць і праводзяць разнастайныя сацыяльна-культурныя мерапрыемствы ў сённяшняй Варшаве а таксама аб тым,  як працуе Ўкраінскі Дом.

Колькасць чалавек: 20
Месца сустрэчы: 9:30, Гатэль 212

Па слядах мультыкультурнай Прагі

Тэмай шпацыру будзе гісторыя варшаўскага раёна Прага, а дакладней яго мультыкультуралізм, які ўзнікае з-за пражывання побач адзін з адным насельніцтва польскага, яўрэйскага і рускамоўнага. Акрамя таго, у ходзе прагулкі мы даведаемся пра месцы, якія  спрабуюць надаць раёну новы характар, дадаць прывабнасці праз гады пасля знішчэння багатай культурнай спадчыны гэтай частцы Варшавы. Мы даведаемся таксама аб тым, у якім кірунку рухаецца развіццё раёна і ў якой ступені ён ўлічвае гісторыю гэтага месца, мясцовыя традыцыі і сацыяльныя патрэбы.

Колькасць чалавек: 20
Месца сустрэчы: 9:00, Гатэль 212

Start: Прага, 10:00
скрыжаванне вуліц  al. Solidarności i Jagiellońska

Cучаснае мастацтва ў гарадской прасторы

Падчас экскурсіі мы наведаем Брудноўскі Парк скульптур, які знаходзіцца пад апекай аднаго з найважнейшых інстытутаў сучаснага мастацтва ў Польшчы – Музеем Сучаснага Мастацтва ў Варшаве. Брудноўскі Парк знаходзіцца ў цэнтры горада, у жылым раёне, які пабудаваны ў 60-х гадах у тэхніцы вялікага дыска. Парк быў створаны па ініцыятыве мастака, які жыве на Брудно – Pawła Althamera, а паркавая калекцыя складаецца з важных прац польскіх і замежных мастакоў і артыстаў, у прыватнасці:  Ai Wei-Weia, Moniki Sosnowskiej, Rikrita Tiravaniji czy Susan Philipsz. Пазней паедзем на трамваі ў напрамку старога горада і каралеўскім трактам пяройдзем у кірунку ronda de Gaulle’a, дзе стаіць самая вядомая Варшаўская пальма – праца Joanny Rajkowskiej, якая нарадзіла розныя гарадскія легенды.

Колькасць чалавек: 20
Месца сустрэчы: 9:30, Гатэль 212

Экскурсія для зацікаўленых гісторыяй

Экскурсія для тых, каму падабаецца пакапацца ў гісторыі, але не чытаць дакументы, а проста размаўляюць з людзьмі. Мы наведаем Дом Сустрэч з Гісторыяйi , перш за ўсё Архіў Вуснай Гісторыі, найбуйнейшая ў Польшчы калекцыя ўспамінаў сведак гісторыі (больш за 5 тыс. запісаў). Maria Buko z DSH раскажа нам пра тое, як збіраць і захоўваць такія інтэрв’ю.

Магда Лапшын і Марцін Яжобэк з арганізацыі Genius Loci – Duch Miejsca раскажуць пра праекты вуснай гісторыі, у якіх прымалі ўдзел. А таксама пра тое, як працуюць архівы у інтэрнэце – такія, у якіх фатаграфіі, дакументы і высновы збіраюць не дзяржаўныя ўстановы, а жыхары аднаго раёна.

Колькасць чалавек: 10
Месца сустрэчы: 9:00, Гатэль 212

Самыя цікавыя Месцы Лакальнай Актыўнасці ў Варшаве

Як ўдзельнічае супольнасць у жыцці  розных раёнаў Варшавы? Як горад падтрымлівае такія нізавыя дзеянні жыхароў? Чым займаецца Варшаўскі Цэнтр Сацыяльных Камунікацый? Што адбываецца ў самых цікавых Месцах Лакальнай Актыўнасці ў Варшаве? На гэтыя і іншыя пытанні знойдуць адказ удзельнікі экскурсіі пасля наведвання некаторых цікавых ініцыятыў Miejscach Aktywności Lokalnej (MAL) у Варшаве – Trzy Pokoje z Kuchnią, Dwa Jelonki, Samogłoska. Сустрэнемся і пагутарым з іх каардынатарамі і мясцовымі жыхарамі, а таксама з прадстаўніком Варшаўскага Цэнтра грамадскіх камунікацый.

Колькасць чалавек: 10
Месца сустрэчы: 9:00, Гатэль 212

Ад цэнтра да Старога горада: Варшава ў двух словах

Разам з экскурсаводам мы пройдземся ад Палаца Культуры, дзе раскажам аб тым, як гэтыя месцы выглядалі раней і сёння, і як мянялася Варшава, пабачым плошчу Гжыбоўскую (габрэйская частка Варшавы), а затым прэзентабельную частку Варшавы (Плошча Пілсудскага) і Стары Горад. Аб гісторыі горада будзе распавядаць Piotr Hummel. Пасля экскурсіі адпачнем на Павісле, над Віслай, у раёне Цэнтра Каперніка, па дарозе аглядаючы Бібліятэку Варшаўскага Універсітэта.

Месца сустрэчы: 22.06, 10:00, Hard Rock Cafe, Złote Tarasy, Centrum, ul. Emilii Plater