Навошта і што робім?

Мы лічым, што добрыя адносіны з іншымі і моцныя сацыяльныя сувязі спрыяюць таму, што асобныя людзі і супольнасці адчуваюць сябе мацней і больш шчаслівымі.

Мы верым у жывыя дэмакратыі, створаныя ў  паўсядзённай працы грамадзян, якія  арганізуюць людзей вакол сябе. Мы дзейнічаем на карысць свету, дзе кожны можа выказваць сваю культуру і патрэбы, і спрaбуе рэалізаваць іх сярод іншых з дапамогай размоў, перамоваў, дыялогу і суперажывання.  Мы падтрымліваем смелых, якія думаюць крытычна, падвяргаюць сумневу статус-кво, шукаюць рашэнні і арганізоўваюць людзей вакол сябе на карысць агульнай дабрыні. Мы думаем, што такі працэс з’яўляецца цяжкім і патрабуе ведаў, навыкаў і вопыту. Таму мы арганізуем месца і час для атрымання такіх ведаў.

Мы верым, у рэшце рэшт, што разнастайнасць людзей у грамадстве-гэта сіла. Хоць часта бывае цяжка быць з тымі, хто думаюць і дзейнічаюць інакш, чым мы. Але мы лічым, што размовы, спробы зразумець сябе, будаваць масты і супрацоўніцтва – усё гэта ўзмацняе нас і нашы супольнасці.

Мы лічым, што супольнасцям нашых краін трэба больш салідарнасці з маленькай “s”. Гэта пачуццё адказнасці за ўласныя рашэнні і дзеянні, адчуванне сябе часткай вялікага цэлага сярод людзей, жывёл і асяроддзя, якое змяняецца. Салідарнасць-гэта таксама актыўная пазіцыя, адкрытасць да разнастайнасці, мысленне за межамі схем і выхад да іншых, якія могуць здацца дзіўнымі і лютымі, быць побач з тымі, хто ў гэтым мае патрэбу.

Мы хочам адыгрываць важную ролю ў актывізацыі і падтрымцы жывых адносін паміж палякамі, украінцамі і беларусамі, заснаванымі на партнёрстве, адкрытасці, шчырасці і дыялогу ў складаным пытаннях. Адкрыццё таго, што нас аб’ядноўвае і што нас падзяляе ўзмацняе нас. У суседзях мы маем зносіны на ўсіх чатырох мовах нашых краін: польскай, украінскай, беларускай і рускай. Мы верым у добрыя адносіны паміж суседзямі на розных узроўнях – мясцовым, рэгіянальным і міжнародным.

Падводзячы вынік, найважнейшымі паняццямі, на якіх грунтуецца праграма, з’яўляюцца салідарнасць, актыўная грамадзянская пазіцыя, адказнасць, разнастайнасць, дэмакратыя, адкрытасць і крытычнае мысленне.