Як мы працуем

Суседзі 3.0 падтрымліваюць развіццё асабістай, прафесійнай і грамадзянскай актыўнасці.

Мы працуем метадамі нефармальнай адукацыі, таму што гэта дае шмат магчымасцей  вучыцца на практыцы і ўплываць на тое, чаму мы навучаем. Трэнеры Суседзяў плануюць мерапрыемствы такім чынам, каб задаволіць бягучыя патрэбы і інтарэсы ўдзельнікаў. Таксама пабудаваны партнёрскія адносіны паміж трэнерамі і ўдзельнікамі – на праграму можна ўплываць.

Мы верым у выніковасць цэласнага навучання, г. зн. такога, якое ўключае розум (атрыманне ведаў, аналіз), сэрца (уключэнне эмоцый, дыскусіі аб каштоўнасцях) і рукі (практычныя работы, спрабуючы новае, эксперыментуючы)

Нашы ўдзельнікі атрымліваюць канкрэтныя кампетэнцыі, галоўнымі з якіх з’яўляюцца ўменне працаваць у камандзе, уменне мець зносіны ў мультыкультурнам асяроддзі, прадпрымальнасць і здольнасць ініцыяваць дзеянні, аналізаваць, кіраваць праектам, здольнасць да самастойнага навучання і зносін на замежных мовах. У праграме мы прапануем шмат абмену і практыкі, як на сустрэчах, так і паміж імі – неафіцыйных гутарках, падчас рэалізацыі праекта.

Мы  прапануем падыход у рэалізацыі праектаў-гэта сацыяльна-культурная анімацыя як добры спосаб працы з мясцовай супольнасцю і падахвочванне яго да зменаў. Больш чым лідэрскія якасці мы развіваем ва ўдзельніках ўменне ўважліва слухаць, праводзіць дыягностыку супольнасці, выяўляць існуючыя рэсурсы, планаваць ўласныя дзеянні, дапамагаць суполкам вывучыць іх патэнцыял і спрыяць уключэнню іх членаў ва ўсе дзеянні. Нашы ўдзельнікі заўсёды працуюць у камандзе і адкрыты для іншых.

Вельмі важна таксама, у Суседзях прадастаўленне магчымасці ўдзельнікам ўзаемнага знаёмства, таксама ўзаемазвязанага з праектамі. Яны вывучаюць мовы суседзяў, даведваюцца розныя пункты гледжання, яны пазнаюць паўсядзённае жыццё суседзяў, завязваюць сяброўскія адносіны, часта на ўсё жыццё. У выніку мы можам пахваліцца моцнай міжнароднай сеткай Палякаў, Украінцаў і Беларусаў, якія добра ведаюць адзін аднаго і выходзяць за рамкі стэрэатыпаў.